VI Міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» стартуе 1 кастрычніка а 13:00 у парку Перамогі. Па традыцыі ён збярэ рамеснікаў з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі.
Конкурс па вырабе глінянай свістулькі, прабачце за таўталогію, – канёк «Крычаўскага канька». Мясцовыя майстры будуць знаёміць гасцей з традыцыяй такіх вырабаў і тонкасцямі рамяства: каб такая цацка загучала, трэба прыкласці нямала намаганняў.
– Ганчарамі, керамістамі гэты край славіцца здаўна, – удакладняе старшыня журы, народны майстар Вячаслаў Якавенка, з ініцыятывы якога ў свой час паўстала свята. – А нашай задачай было адрадзіць і захаваць старадаўні промысел.
Якавенка свістулькі-абярэгі з гліны лепіць ужо больш за 30 гадоў. А гліняных качачак, медзведзянятаў, кацянят на фестывалі будзе шмат – кожны зможа набыць сувенір для дома, для блізкіх. Як будзе і шмат выстаў, тэматычных падворкаў, музыкі.
Як удакладняюць арганізатары, фестываль-конкурс накіраваны на развіццё і папулярызацыю народнай фальклорнай культуры, паказ рознабаковых форм, відаў і жанраў народнага фальклору, абмен вопытам і развіццё сувязяў у сферы культуры паміж рэгіёнамі, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»