RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У ліку пераможцаў Рэспубліканскай універсіяды 2023/24 навучальнага года прадстаўнікі БРУ

Пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды 2023/24 навучальнага года ўзнагародзілі ў Мінску падчас адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды - 2024/25 у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Універсіяда праводзілася па 27 відах спорту. Па выніках пераможцамі ў розных групах сталі прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Абсалютным чэмпіёнам універсіяды стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая адзначыла, што Рэспубліканская ўніверсіяда - гэта свята здароўя, прыгажосці, сілы, веры ў сябе і сваю краіну, мудрасці. «Хлопцы, сёння вы прадстаўляеце тут свае каманды і ўніверсітэты, за вамі стаяць вашыя бацькі, выкладчыкі і трэнеры. Перадайце ім словы вялікай падзякі за той уклад, які яны зрабілі ў ваша выхаванне і развіццё. За вамі краіна. Прыемна, калі на футбольных палях у Варшаве гуляе «Дынама-Менск» з польскай камандай і над стадыёнамі лунае сцяг Беларусі. Наш, сапраўдны, родны. Мы верым у вас, верым у вашу перамогу, і за вамі заўсёды наша краіна і родны сцяг», - звярнулася Кацярына Пятруцкая да ўдзельнікаў. Яна таксама пажадала ім новых перамог і новых дасягненняў.

Першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч падкрэсліў, што кожны год узровень універсіяды расце. «Усе, хто ўдзельнічаў у ёй у мінулым годзе, гэта заўважылі. Наш прынцып, што трэба кожны раз станавіцца хутчэй, мацней, разумней, лепш», - дадаў ён.

«У наступным годзе ў нас 80 гадоў Вялікай Перамогі. Мы плануем ля Палаца спорту на Свіслачы арганізаваць заплывы на драганботах. Гэты плавальны сродак на 12 чалавек. Адлегласць будзе прыкладна 200 м. Адначасова будуць стартаваць чатыры каманды, і дзве будуць праходзіць у наступны этап», - растлумачыў Аляксандр Дараховіч.

Паводле яго слоў, па выніках гэтай універсіяды хлопцы атрымліваюць званне майстра спорту або кандыдата ў майстры спорту. «Многія, увогуле, пачынаюць займацца спортам, калі прыходзяць у ВНУ. Спадзяюся, што на вашым прыкладзе сябры і знаёмыя таксама будуць прыходзіць у спорт», - падсумаваў першы намеснік міністра спорту і турызму.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая