У Магілёўскай паліклініцы №5 завяршыўся капітальны рамонт. Пра гэта расказаў галоўны ўрач установы аховы здароўя Валерый Марозаў.
Неабходнасць правядзення маштабных будаўніча-мантажных работ была выклікана нездавальняючым станам самога будынка, у сценах якога сталі з'яўляцца расколіны. Пасля абследавання апорных канструкцый і падмурка ў 2018 годзе прынята рашэнне адрамантаваць паліклініку капітальна.
«Правядзенне работ было разбіта на тры этапы, каб не спыняць прыём пацыентаў і аказанне ім планавай медыцынскай дапамогі, - адзначыў Валерый Марозаў. - Тым больш у горадзе адсутнічалі альтэрнатыўныя памяшканні для часавага размяшчэння персанала і матэрыяльна-тэхнічнай базы паліклінікі. У працэсе рамонту супрацоўнікі і пацыенты сутыкнуліся з некаторымі цяжкасцямі, аднак паставіліся да сітуацыі з поўным разуменнем. Так, за ўвесь перыяд правядзення работ ва ўстанове не было ніводнай абгрунтаванай скаргі на якасць аказання меддапамогі».
Па праекце ў паліклініцы ўзмацнілі апорныя канструкцыі будынка, замянілі састарэлае і непрыдатнае для эксплуатацыі інжынернае і ліфтавае абсталяванне, аўтаматычныя сістэмы пажарнай абвесткі. Рамонт таксама закрануў ацяпленне, электразабеспячэнне, кандыцыянаванне і вентыляцыю, каналізацыйна-вадаправодныя сістэмы. Акрамя таго, за кошт мадэрнізацыі памяшканняў створаны дадатковыя працоўныя месцы для ўрачоў агульнай практыкі, пашырана аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі. Усяго на будаўніча-мантажныя работы затрачана больш як Br6 млн.
У абноўленай установе аховы здароўя з'явілася новае медыцынскае абсталяванне: у 2022 годзе на яго закупку патрачана Br290 тыс. У паліклініцы, у тым ліку, з'явіліся сучасныя апарат УГД і фізіятэрапеўтычнае абсталяванне для лазернай і УВЧ-тэрапіі, мясцовай дарсанвалізацыі. Для аснашчэння памяшканняў і кабінетаў брыгад урачоў агульнай практыкі і вузкіх спецыялістаў закуплена новая мэбля і аргтэхніка.
Магілёўская паліклініка №5 працуе ў абласным цэнтры з 1982 года. Установа з'яўляецца адной з самых буйных па колькасці абслугоўванага насельніцтва. Так, да яе адносяцца больш як 40 тыс. чалавек, у тым ліку 4,1 тыс. сельскага насельніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы