Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне № 79 аб працягу да 31марта 2021года тэрміну часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання, увезеных у перыяд з 1марта 2019 да 31марта 2020 года без мытнага дэкларавання. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.
Як растлумачылі суразмоўцы, такое рашэнне было прынята ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, звязанай з прыняццем мер па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, а таксама немагчымасцю грамадзян рэалізаваць свае абавязацельствы па правілах часовага ўвозу транспарту для асабістага карыстання.
«Падаўжэнне тэрміну часовага ўвозу аўтамабіляў не вызваляе грамадзян ад выканання патрабаванняў, умоў і абмежаванняў, устаноўленых пунктамі 2–13 артыкула 264 Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, – растлумачылі ў прэс-службе. – Нагадваем пра неабходнасць да заканчэння названага тэрміну правесці вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза такіх транспартных сродкаў або змясціць іх пад мытныя працэдуры, у адпаведнасці з якімі транспартныя сродкі не знаходзяцца пад мытным кантролем. Напрыклад, выпуск у свабодны абарот на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза з выплатай належных мытных пошлін, падаткаў, змяшчэнне пад мытную працэдуру адмаўлення на карысць дзяржавы або пад мытную працэдуру знішчэння».
У мэтах змяшчэння аўто пад мытныя працэдуры пры трапленні іх у форс-мажорныя абставіны (напрыклад, дарожна-транспартныя здарэнні, пажар і іншае) можна звярнуцца ў найбліжэйшы да фактычнага месцазнаходжання аўтамабіля мытны орган любой дзяржавы-члена Еўразійскага эканамічнага саюза.
У выпадку знаходжання такіх транспартных сродкаў на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з нявывазам пасля 31марта 2020 года наступіць абавязак па выплаце мытных пошлін, падаткаў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)