У Магілёўскай паліклініцы № 6 для дыягностыкі выкарыстоўваюць новы імунахемілюмінесцэнтны аналізатар. Цяпер даступны магілёўцам яшчэ большы спектр даследаванняў крыві. Прычым вынікі можна атрымаць у дзень здачы аналізаў, у тым ліку на электронную пошту і мабільны тэлефон.
Прыбор дазваляе даследаваць шырокую лінейку палавых гармонаў, поўную панэль паказчыкаў шчытападобнай залозы, вітаміны, маркеры касцявога абмену і крыватвору, онкамаркеры.
– Магчымасць праводзіць падобную дыягностыку вельмі неабходная, бо гарманальныя і метабалічныя расстройствы сустракаюцца ўсё часцей. Важна своечасова выявіць праблемы і пачаць лячэнне, – адзначыла загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі Вольга Кавалёва. – Імунахемілюмінесцэнтны аналізатар дае самыя дакладныя вынікі.
На новым прыборы праведзена каля 5 тыс. даследаванняў. Абследавацца прыязджаюць жыхары з усёй вобласці.
Дарэчы, аналізатар і рэактывы паліклініка набыла за ўласныя сродкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы