Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!» стартуе 16 кастрычніка на Магілёўшчыне і працягнецца да 1 лістапада. Яна будзе накіраваная на папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Назва акцыі гаворыць сама за сябе. Акрамя службы МНС, у ёй возьмуць удзел розныя ведамствы, сярод якіх міністэрствы ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інфармацыі і энергетыкі. На Магілёўшчыне да акцыі падключацца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, «Магілёўаблгаз», абласная арганізацыйная структура РДГА «БДПА».
У межах акцыі работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Правядуць сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля, ажыццявяць маніторынг стану крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння, выступяць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.
У перыяд правядзення акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.
Галоўныя задачы мерапрыемства: інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, тлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі; аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы; акцэнтаванне ўвагі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па арганізацыі пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэнні ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў, кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду