У Магілёўскай вобласці 3 па 11 чэрвеня пройдуць мабілізацыйныя вучэнні. Пра гэта паведаміў ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна падпалкоўнік Мікалай Гамолка.
У названы перыяд будзе адпрацоўвацца парадак выканання асобных мерапрыемстваў па пераводзе эканомікі Магілёўскай вобласці, а таксама дзяржаўных органаў на работу ва ўмовах ваеннага часу.
«Падставы для хвалявання ў грамадзян няма, – падкрэсліў Мікалай Гамолка. – Такія вучэнні праводзяцца згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Іх асноўная задача–ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых выканаўчых органаў, ваенных камісарыятаў, дзяржорганаў і арганізацый выканаць заданне па мабілізацыі насельніцтва ў выпадку неабходнасці».
Падчас выканання розных задач мабілізацыйных вучэнняў будуць задзейнічаны асобныя катэгорыі ваеннаабавязаных і службовых асоб горада і раёна. Усе яны ўжо абвешчаныя і выконваюць падрыхтоўчыя мерапрыемствы.
У прыватнасці, у ваенны камісарыят павінны будуць з’явіцца ваеннаабавязаныя, прыпісаныя да яго па штаце ваеннага часу. Яны пройдуць навучальныя зборы, у ходзе якіх будуць удасканальваць ваенныя веды, асвойваць узбраенне і спецыяльную тэхніку, вучыцца выконваць задачы,якія паступаюць ад кіраўнікоў вучэнняўі патрабуюць аператыўных рашэнняў і дзеянняў.
Асаблівасцю, па словах Мікалая Гамолкі, будзе з’яўляцца тое, што ў правядзенні вучэнняў плануецца ўдзел падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія будуць «перашкаджаць» выкананню пастаўленых задач любымі спосабамі. Магчымыя імітацыі захопу будынкаў, знішчэння аб’ектаў інфраструктуры транспарту і сувязі. Акрамя таго, не выключана магчымасць выкарыстання выбуховых пакетаў, святлогукавых гранат, халастых патронаў і іншых спецыяльных сродкаў.
Правядзенне гэтых мерапрыемстваў не абумоўлена нейкімі надзвычайнымі прычынамі, адзначыў Мікалай Гамолка. Праз такія вучэнні ўжо праходзілі асобныя рэгіёны краіны. Сёлета ж план падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадугледжвае правядзенне мабілізацыйных вучэнняў у нашай вобласці.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)