У Магілёўскай вобласці па папярэдніх дадзеных 390 выпускнікоў закончылі школу з медалямі. З іх залатыя ўзнагароды атрымаюць 362 адзінаццацікласнікі, сярэбраныя – 28, паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Сяргей Сыранкоў.
«У 2018/2019 навучальным годзе выпускнікоў-медалістаў на 55 больш у параўнанні з мінулым, – адзначыў суразмоўца. – Пры гэтым колькасць дзяцей, якія скончылі сярэднюю школу, на 400 менш і складае 6,3 тыс.»
Уручаць юнакам і дзяўчатам атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі і медалі будуць традыцыйна на выпускных вечарах, якія адбудуцца 8–9 чэрвеня. Яны пройдуць на базе навучальных устаноў. Таксама па ўзгадненні з галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама магчымы варыянты іх правядзення ў цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі, палацах культуры, ва ўстановах дадатковай адукацыі.
Для стварэння бяспечных умоў правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў арганізуюць дзяжурства супрацоўнікаў унутраных спраў. А падчас мерапрыемстваў, прысвечаных выпускному вечару, навучэнцаў будуць суправаджаць бацькі і настаўнікі адпаведна спецыяльна арганізаванаму дзяжурству.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50