Камунальныя палівальныя машыны задзейнічалі для санітарнай апрацоўкі растворам хлоркавай вапны асфальтаваных пакрыццяў ва ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці. Гэта адна з дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Як паведамілі ў ГА «Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці», да апрацоўкі вуліц на днях прыступілі ў райцэнтрах і буйных гарадах рэгіёна. У Магілёве задзейнічана спецтэхніка дарожна-маставога прадпрыемства. Ачыстку дарог хлоркай у абласным цэнтры вядуць двойчы на тыдзень і ў асноўным ноччу, калі менш транспарту.
Усе раённыя жыллёва-камунальныя гаспадаркі ўносяць сваю лепту ў санітарную апрацоўку вуліц. Дэзынфекцыя – адна з дзейсных мер прафілактыкі каранавіруса. Апрацоўку дарог і тратуараў на днях пачалі ў Глуску, Шклове, ва ўсіх іншых гарадах і гарадскіх пасёлках.
Да таго ж, камунальнікі, згодна з распрацаваным алгарытмам, апрацоўваюць спецыяльнымі растворамі прыпыначныя павільёны, абсталяванне на дзіцячых гульнявых пляцоўках, лаўкі. Тут у ход ідуць ранцы з распрысквальнікамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады