За мінулы год пры садзейнічанні прафсаюза работнікам аховы здароўя Магілёўскай вобласці вернута нявыплачаных грашовых сум у памеры 9,32 тысячы рублёў. Пра гэта расказала загадчыца аддзела сацыяльна-эканамічнай работы абласной арганізацыі БПРЗ Алена Маркіна.
Яна адзначыла:
- Пытанням аплаты працы, своечасовасці і правільнасці яе налічэння прафсаюз традыцыйна надае самую пільную ўвагу. Адна з формаў працы - маніторынгі, якія дазваляюць ацаніць захаванне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных у арганізацыях. За 2024 год маніторынгі праводзіліся ў 46 установах аховы здароўя рэгіёна. У першую чаргу мы вывучалі выкананне тэрмінаў выплаты заработнай платы, устаноўленых калектыўным дагаворам, парадак матэрыяльнага стымулявання работнікаў - прэміраванне, аказанне матэрыяльнай дапамогі, устанаўленне надбавак і аплата за дзяжурствы дома. Асаблівая ўвага надавалася захаванню наймальнікам гарантый і кампенсацый маладым спецыялістам, пытанням аплаты іх працы.
Таксама падчас маніторынгаў праводзілі экспертызу калдагавораў устаноў аховы здароўя: іх адпаведнасць нормам генеральнага, тарыфнага і мясцовага пагадненняў, якія датычацца ў тым ліку дадатковых ільгот і гарантый для маладых спецыялістаў, заахвочвання грамадскіх інспектараў па ахове працы, настаўнікаў моладзі, сацыяльнай падтрымкі былых работнікаў устаноў. Вывучаліся прадугледжаныя меры матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, займаюцца фізкультурай і спортам, якія ўдзельнічаюць у спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах. Пры неабходнасці даваліся рэкамендацыі па ўнясенні змен у гэты дакумент.
Паводле слоў Алены Маркінай, забеспячэнне дастойнага ўзроўню заработнай платы ўсіх катэгорый работнікаў арганізацый аховы здароўя, своечасовасць яе выплаты ў памерах, якія адпавядаюць складанасці і напружанасці, аб'ёму і якасці працы, а таксама абарона інтарэсаў працоўных - не толькі адзін з асноўных напрамкаў, але і важнейшая задача дзейнасці прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў. І тое, што практычна ўсе парушэнні, выяўленыя ў ходзе маніторынгаў, устараняюцца ў арганізацыях аховы здароўя рэгіёну ў належны тэрмін, красамоўней за ўсё сведчыць аб адказным падыходзе кіраўнікоў і прафсаюзных лідэраў пярвічак да вырашэння гэтай задачы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.07.2025 - 09:40
07.07.2025 - 10:26
На «Купалле» зноў абноўлены рэкорд наведвальнасці - гасцямі сталі 115 тысяч чалавек
07.07.2025 - 09:15
Госці з Расіі пра «Купалле» ў Александрыі: цудоўнае свята дружбы і дабра
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26