Хутка ў поле!
Ад стану тэхнікі залежыць увесь далейшы цыкл палявых работ, таму тэма падрыхтоўкі сельгасмашын да сезона - задача нумар адзін для аграрыяў. У час нядаўняга семінара ў Смалявіцкім раёне Прэзідэнт акцэнтаваў увагу – тэхніка павінна быць на лінейцы гатоўнасці. У ААТ «Палыкавічы» Магілёўскага раёна рамонт машын пачалі яшчэ зімой: тэхніка адпрацавала добра, падышла да канца сезона з мінімальнымі паломкамі, аднак нават у гэтым выпадку ёй асаблівая ўвага.
На мехдвары «Палыковічаў» на лінейцы гатоўнасці 95 працэнтаў машын: як энерганасычаная тэхніка, так і навясное абсталяванне — плугі і культыватары. Механізатара Рыгора Норава застаем на рамонце апырсквальніка «Раса». Машыну, заўважае, трэба прывесці ў парадак аператыўна - каб выйсці ў поле і падкарміць азімыя і траву:
- Рамонт не вельмі складаны, але патрабуе ўвагі. Тэхніка працуе з вадкім угнаеннем КАС, а гэта аміяк. Ён раз'ядае расходнікі - змяняю хамутыкі. У сярэдзіне сакавіка, думаю, будзем спрабаваць выязджаць. Вясна ў гэтым сезоне ранняя, таму трэба прадуктыўна выкарыстоўваць такія яе асаблівасці.
Вопытны механізатар, а ў гаспадарцы Рыгор ужо дваццаты год, заўважае: за столькі гадоў працы не толькі механізатарам, але і механікам станеш:
- Ад самога трактарыста залежыць, у якім стане тэхніка стане на лінію рамонту. Калі з ёй абыходзіцца беражліва, паломкі будуць мінімальнымі. А ў плане рамонту пара для кожнага работніка адказная. Бо тэхніка - наш кармілец, як падрыхтуеш яе да сезону, так і праца пойдзе. Стараемся самі ўсё рабіць, сваімі рукамі, каб потым не шукаць вінаватых. Прэзідэнт нездарма арыентуе падыходзіць да пытання рамонту вельмі адказна. Новы сезон - гэта новыя выклікі.
Да заканчэння палявых работ уся тэхніка ААТ «Палыкавічы» прайшла дэфектоўку: былі выяўлены няспраўнасці, цэнтралізавана закупляліся запчасткі. Рамонтныя працы - строга па графіку. Прыступілі да іх у лістападзе мінулага гады, каб 1 сакавіка машыны стаялі на лінейцы гатовасці.
- Зімой работ менш, механізатары займаліся сваімі машынамі, каб падрыхтаваць іх да сезону. Усё, што датычыцца прычапной і навясной тэхнікі, рамантуецца самімі работнікамі. Толькі адзін энерганасычаны трактар МТЗ-3022, у якім выйшла са строю каробка пераключэння перадач, аддавалі на рамонт у ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс». Далей курырую ўсе этапы рамонту, - тлумачыць загадчык мехмайстэрні Антон Пусікаў. - Асаблівая ўвага энерганасычаным трактарам, камбінаваным пасяўным агрэгатам, машынам для ўнясення ўгнаенняў.
Да веснавой сяўбы ў гаспадарцы ўсё гатова, адзначае дырэктар ААТ «Палыкавічы» Аляксей Шуплякоў:
- Ёсць насенне, ідзе завоз мінеральных угнаенняў. Атрымалі таксама новую тэхніку дзякуючы падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама: плуг, дыскатар, праз тыдзень прыедзе новы «Беларус-3522». Усяго ў нас сем энерганасычаных адзінак, гэта будзе восьмы трактар. Настрой працоўны. Надвор'е, зразумела, уносіць свае карэктывы, але пакуль азімыя адчуваюць сябе нармальна - бралі маналіты, стан здавальняючы.
Да новага сезона сельгаспрадпрыемства бярэ сабе дапамогу з Магілёўскага дзяржаўнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага. Кожную вясну ад пяці да дзесяці чалавек з каледжа праходзяць на прадпрыемстве практыку: хлопцам даручаюць дробны рамонт, садзяць на тэхніку.
Дапамога для гаспадаркі істотная. На гэты момант ідзе вываз арганікі з ферм, працуе атрад з пяці адзінак, пачалі ўнясенне калію на палі. Якраз снежнае покрыва невялікае, тэхніцы працаваць зручней. Да моманту наступлення асноўных сельгасработ з гэтай задачай у гаспадарцы справяцца.
Як расказаў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзь Давыдаў, гатоўнасць тэхнікі ў раёне складае 94 працэнты:
- Сюды ўваходзіць уся тэхніка, якая будзе задзейнічана на вясновай сяўбе. Дробныя непаладкі ўхілялі самі сельгаспрадпрыемствы, калі патрабаваўся сур'ёзны рамонт складаных вузлоў і дэталяў, звярталіся ў іншыя арганізацыі. Бо не ва ўсіх ёсць прыдатная база для гэтага.
Гатоўнасць сельгастэхнікі ў рэгіёне складае амаль 93 працэнты, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Адрамантаваць патрабавалася 34 працэнты ад наяўнасці энерганасычаных трактароў, 76 працэнтаў збожжаўборачных і 74 — кормаўборачных камбайнаў, 82 працэнты глебаапрацоўча-пасяўных агрэгатаў, 69 працэнтаў абаротных плугоў. Для аказання дапамогі шэрагу сельгасарганізацый у набыцці запчастак з адтэрміноўкай плацяжу з абласнога бюджэту выдзелена 7,6 мільёна рублёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў