У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу конкурсу «Залатое пяро» Белай Русі – 2021». Творчае спаборніцтва праводзілася сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Лейтматывам работ, напісаных у жанры эсэ, сёлета была тэма «Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць».
У абласным этапе пераможцаў і прызёраў вызначалі ў трох катэгорыях.
Сярод навучэнцаў першае месца заваявала Ангеліна Малашанка (ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Бабруйска»). Другое месца заняла Альбіна Валуева (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава»), трэцяе – Паліна Кузняцова (Дрыбінскі раён, ДУА «Пудаўнянская сярэдняя школа»).
У катэгорыі «Аматар» прымала ўдзел працоўная моладзь. Тут прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца –Вольга Басарымава (Краснапольскі раён), другое –Уладзіслава Пабрызгаева (Магілёў), трэцяе – Сняжана Курачкіна (Першамайскі раён г.Бабруйска).
У групе «Студэнт» пераможцай стала Паліна Ліпская (УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій») і яе праца пад назвай «Таргі».
ТАРГІ
Зімовы вечар. Цішыня.
Я баўлю час у інтэрнеце.
Гартаю розныя спасылкі:
Што дзеецца ў белым свеце?
Зайшла на “Куфар” і дзіўлюся:
Чаго народ не прадае!?
Адзенне, посуд, нават кошкі –
Каму чаго не дастае.
І раптам бачу: МЕДАЛІ.
“За баявую славу”, “За адвагу”…
І словы “прадаю”, “мяняю”
Маю прыцягваюць увагу.
Што прадаеш ты, чалавек,
І што мяняеш?
Ён галаву злажыў навек,
А ты багацце нажываеш!
Хто навучыў цябе, калі
Грашамі мераць медалі?
І што сказалі бы Карпенкі,
Глечыкі і Свісты,
Пабачыўшы, як ганарыста
Твар свеціцца твой ад здабычы.
Баец ішоў за Перамогай,
Пад кулі кідаўся, пад танкі і гарматы.
А ты секундай радасці ўбогай
Ацэньваеш свае затраты.
Яшчэ не позна: спахапіся!
Зірні ў вочы тым,
Што засталіся
Жывымі,
Мала іх.
З гадамі шансаў менш і менш
Ім пакланіцца.
Нам імі трэба ганарыцца,
А не наладжваць таргі,
Сумлення, памяці, павагі.
Замест бесчалавечнае знявагі
Часцей заглядвайце на куфар у душы.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00