У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19. Дзякуючы вакцынацыі забяспечваецца каласальная перавага, паколькі вакцына дазваляе сфарміраваць імунітэт без захворвання і магчымага развіцця ўскладненняў. Вакцынацыя з’яўляецца найбольш хуткім і эфектыўным спосабам узяць вірус пад кантроль.
Па стане на 13 кастрычніка першую дозу вакцыны атрымала 306,7 тыс. чалавек або 30,6% ад насельніцтва вобласці, поўны курс завяршыла больш за 207 тыс. чалавек (20,7%).
У разрэзе кантынгентаў прышчэплена: работнікаў сістэмы аховы здароўя – 93,7%; асоб, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем (дамы-інтэрнаты) – 97,4%; спецыялістаў сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – 86,8%; спецыялістаў сферы адукацыі – 81,1%.
З улікам рызыкі развіцця неспрыяльных наступстваў перанесенай інфекцыі COVID-19 праводзіцца вакцынацыя асоб, старэйшых за 61 год –прышчэплена 47,8% ад кантынгенту – і асоб з хранічнымі захворваннямі –прышчэплена 72,6% ад кантынгенту.
Працягваецца праца па імунізацыі ў працоўных калектывах, асабліва такіх сфер, якія маюць павышаныя рызыкі інфікавання і распаўсюджвання інфекцыі – гандаль, грамадскае харчаванне, ЖКГ, сфера абслугоўвання і г. д.
Так, на сённяшні дзень прышчэплена 47,8% работнікаў гандлю і грамадскага харчавання; 68,5% сферы бытавога абслугоўвання; 38% работнікаў транспартных арганізацый; 45,7% работнікаў ЖКГ, энерга- і водазабеспячэння; 37,8% работнікаў культуры і спорту.
У буйных гандлёвых цэнтрах горада Магілёва і Бабруйска арганізаваны прышчэпачныя пункты ад COVID-19:
Горад Магілёў:
ГЦ «Атрыум», вул. Першамайская, 57. Час працы: 11.00–18.00 (Пн–Нд);
ГЦ «Е-сіці», вул. Гагарына, 79. Час працы: 13.00–19.00 (Пн–Пт), 10.00–14.00 (Сб–Нд);
ГЦ «ГІПА», вул. Маўчанскага, 6. Час працы: 12.00–19.00 (Пн–Пт), 11.00–17.00 (Пт–Нд);
ТЦ «Армада», вул. Лазарэнкі, 73б. Час працы: 12.00–18.00 (Сб–Нд);
ГЦ «Парк-Сіці», Мінская шаша, 31. Час працы: 12.00–19.00 (Пн–Пт), 10.00–14.00 (Сб–Нд).
ГЦ «Арбат», Пушкінскі праспект, 12. Час працы: 13.00–19.00 (Пн–Пт).
Медыцынскі пункт чыгуначнага вакзала, Прывакзальная плошча. Час працы: 14.00–17.00 (Пн–Пт).
Горад Бабруйск:
ГЦ «Абсалют» (вул. Мінская, 133). Час працы: 10.00–12.00 (Пн–Пт);
Гіпермаркет «Еўраопт» (вул. Мінская, 111). Час працы: 16.00–18.00 (Пн–Пт);
Гіпермаркет «Карона» (вул. 50 год ВЛКСМ, 33). Час працы: 15.00–17.00 (Пн–Пт);
У суботу і нядзелю пункты вакцынацыі горада Бабруйска: ГЦ «Абсалют», гіпермаркет «Еўраопт», гіпермаркет «Карона» працуюць з 11.00 да 19.00.
Акрамя таго, у рэгіёне працягваецца маштабная інфармацыйна-тлумачальная работа з насельніцтвам па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі.
Дарэчы, рызыцы заражэння каранавіруснай інфекцыяй схільны любы чалавек, незалежна ад узросту, прафесіі. Прымаючы рашэнне аб вакцынацыі, неабходна памятаць аб наступных момантах:
– вакцынацыя паказана ўсім дарослым, старэйшым за 18 гадоў.
– вакцынацыя істотна зніжае рызыку захворвання і прадухіляе яго цяжкую плынь.
– вакцыны ад COVID-19 не ўтрымліваюць жывы каранавірус – асобы, якія атрымалі вакцыну, не могуць ад яе захварэць COVID-19.
Вакцынавацца можна і трэба, нават калі перанеслі каранавірусную інфекцыю ў мінулым (правяраць узровень антыцелаў перад прышчэпкай не абавязкова, вакцынавацца можна пасля поўнага выздараўлення і знікнення клінічных сімптомаў інфекцыі; перахварэлым дапушчальна адкласці прышчэпку, але не больш чым на 3–6 месяцаў пасля перанесенай інфекцыі COVID-19).
Зрабіць прышчэпку ад COVID-19 можна ў арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства, працы і ў пунктах вакцынацыі горада Магілёва і горада Бабруйска.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 13:01
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя