Адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці з удзелам першага намесніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алены Кухарэвіч, паведамілі ва ўстанове.
Начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Марозава далажыла аб выніках выканання пастаўленых перад тэрытарыяльным падраздзяленнем задач у 2021 годзе і аб асноўных напрамках дзейнасці на 2022 год.
«Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, у 2021 годзе галоўным статыстычным упраўленнем Магілёўскай вобласці ў поўным аб’ёме былі выкананы ўсе работы, прадугледжаныя вытворчым планам і праграмай статыстычных работ», – сказала Алена Марозава. Яна адзначыла, што прадастаўленне рэспандэнтамі справаздач з дапамогай вэб-партала значна вырасла і ў сярэднім па галіне склала каля 80%. У перспектыве – поўнае адмаўленне ад збору справаздачнасці ў рэжыме афлайн.
Таксама Алена Марозава сказала, што ўвагі заслугоўвае і выкарыстанне галоўным статыстычным упраўленнем Магілёўскай вобласці сучасных метадаў працы з рэспандэнтамі і карыстальнікамі. Напрыклад, семінары, канферэнцыі, кансультацыі са спецыялістамі праводзяцца ў рэжыме анлайн.
«У галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці ў 2021 годзе ўкаранёна сістэма менеджменту якасці, на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні статыстычнай грараматнасці карыстальнікаў і іх навучанне працы з базамі (банкамі) даных», – дадала Алена Марозава.
Начальнік расказала і аб асноўных напрамках дзейнасці галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці на 2022 год.
«Першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч у цэлым станоўча ацаніла працу галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. Пры гэтым акцэнтавала ўвагу на неабходнасці далейшага забеспячэння паўнаты і дакладнасці першасных статыстычных даных, асабліва па пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце, а таксама па статыстыцы сельскай гаспадаркі», – паведамілі ў прэс-службе Белстата.
Акрамя таго, Галоўнаму статыстычнаму ўпраўленню Магілёўскай вобласці было рэкамендавана надаваць увагу якасці аналітычнай інфармацыі, якая рыхтуецца для мясцовых органаў кіравання.
У сваім выступленні Алена Кухарэвіч таксама анансавала асноўныя навацыі, якія будуць унесены ў закон аб дзяржаўнай статыстыцы, і пазначыла задачы, якія стаяць перад органамі дзяржаўнай статыстыкі на бягучы год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01