Вынікі летняга аздараўленчага сезона абмеркавалі на паседжанні прэзідыўма Рады абласнога аб'яднання прафзвязаў у Магілёве.
На пасяджэнні адзначана, што на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лагераў і патанненне кошту дзіцячых пуцёвак Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за кошт сродкаў першасных арганізацый выдзеліла 1500 рублёў на лагеры «Мара» ў Бабруйскім раёне і «Космас» - у Шклоўскім.
Першасная прафарганізацыя галіновага абласнога прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый выдаткавала больш за 1300 рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лагера «Дубравенка». На аналагічныя патрэбы для лагера «Шчаткава» абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці накіравала амаль пяць тысяч рублёў.
Усяго на падтрыманне матэрыяльна-тэхнічнай базы лагераў і іх падрыхтоўку да летняга аздараўленчага сезона прафсаюзамі было зрасходавана больш за 7800 рублёў.
Што да кошту пуцёвак для дзяцей, то, паводле слоў загадчыка аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алены Запойкінай, у бюджэтных арганізацыях яна складалася з датацый рэспубліканскага бюджэту — 248 рублёў, гарадскога або раённага бюджэту — ад 145 да 250 рублёў і аказання дапамогі членам прафсаюза з прафсаюзнага бюджэту. Бацькоўская даплата склала 10 працэнтаў ад кошту пуцёўкі. Шматдзетным, няпоўным сем'ям, дзецям з інваліднасцю пуцёўкі даваліся ў першую чаргу і ў асноўным бясплатна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)