У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 136 пробаў ў адкрытых вадаёмах, 25 з якіх не адпавядала гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
Па выніках лабараторнага кантролю прыпынена купанне дзяцей і дарослых на:
– Грабянўскім вадасховішчы, пляжы на р. Днепр, Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве;
– сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна;
– зоне адпачынку «Баравец» Касцюковіцкага раёна;
– месцах адпачынку каля вадаёма Слабадскі і «Пяскі» на рацэ Друць у Бялынічах, «Нежкава» на рацэ Вабіч у вёсцы В. Нежкаў і «Сажалка Дачная» ў вёсцы Няропля Бялыніцкага раёна;
– гарадскіх пляжах №1 «Цэнтральны» і № 2 6-га мікрараёна, зоне рэкрэацыі санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына» і пляжы санаторыя імя У. І. Леніна Бабруйска.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56