Моладзь Магілёўшчыны перадасць Чырвонаму Крыжу гуманітарную дапамогу для ўкраінскіх бежанцаў. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз моладзі».
«Ужо другі тыдзень у рэгіёне працуюць дабрачынныя пляцоўкі – «Пункты дабра» па зборы рэчаў першай неабходнасці для людзей, якія прыбываюць з Украіны на тэрыторыю нашай краіны, – расказваюць суразмоўцы. – За гэты час неабыякавыя жыхары Прыдняпроўскага краю прыносілі шампунь, вадкае мыла, зубную пасту, шчоткі, вільготныя сурвэткі, медыцынскія маскі, пральны парашок, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатавання і іншае. Усе атрыманыя сродкі ў гэты чацвер будуць перададзены ў БТЧК».
Перадача рэчаў пройдзе 7 красавіка а 14.30 па адрасе вул. Першамайская, 31.
На гэтым «Пункты дабра» не спыняюць сваю працу. Прынесці рэчы першай неабходнасці можна ў будні дзень з 15.00 да 18.00 у камітэты БРСМ, якія ёсць у кожным раёне.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49