У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Акрамя ратавальнікаў, у акцыі прымуць удзел актывісты БМГАВП, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, іншыя зацікаўленыя арганізацыі, а таксама сродкі масавай інфармацыі шляхам трансляцыі тэматычных відэаролікаў, напаўнення радыёэфіру аудыяінфармацыяй і размяшчэннем артыкулаў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.
Першы этап акцыі пройдзе з 17 па 31 жніўня. Пад прафілактычны ўдар патрапяць бацькі, ад якіх у першую чаргу залежыць бяспека дзяцей. На аб’ектах гандлю, школьных кірмашах нараўне з дзіцячым адзеннем на манекенах, вешалках з’явяцца камплекты баявога адзення выратавальніка дзіцячых памераў, а ў аддзелах канцылярскіх прыладаў – вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Пакупнікам работнікі МНС раскажуць аб правілах бяспечных паводзін, якім варта навучыць дзяцей, а таксама ўручаць наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая дапамагае на ілюстраваным прыкладзе эфектыўна запамінаць правілы бяспекі.
Другі этап адбудзецца 1–10 верасня. Пляцоўкамі правядзення мерапрыемстваў стануць адукацыйныя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама месцы масавага збору людзей. З дзецьмі ратавальнікі правядуць «Урокі бяспекі», з педагогамі –інструктажы па пажарнай бяспецы, з бацькамі – прафілактычныя гутаркі з праглядам тэматычных відэафільмаў. У працоўных калектывах прадпрыемстваў інспектары МНС нагадаюць асноўныя правілы бяспекі не толькі падчас гутарак з работнікамі, але і на спецыяльных навучальных пляцоўках, якія разгорнуцца проста ў арганізацыях.
Карыстальнікі сацыяльных сетак таксама могуць праявіць сваю неабыякавасць да пытанняў дзіцячай бяспекі, выкладваючы ў сацыяльных сетках кадры з мерапрыемстваў са спецыяльнымі хэштэгамі #ВцентреВНИМАНИЯдети, #ДневникБезопасности, #РодителиЗАбезопасность.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 10:43
У Магілёве будуюць школу будучыні: басейн, цір і музейны пакой
23.09.2025 - 10:34
Астанкі з Казіміраўскага лесу: больш за палову ахвяр генацыду - жанчыны
23.09.2025 - 10:16
20 чалавек прадставяць Магілёўшчыну на V З'ездзе РДГА «Беларускае таварыства «Веды» ў Мінску
23.09.2025 - 09:37
Мінпрацы апублікавала графік кірмашоў вакансій для пажылых і інвалідаў па ўсёй краіне
23.09.2025 - 09:28
23.09.2025 - 09:12
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 27 верасня