1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. У 2018 годзе ён праводзіцца пад дэвізам «Ведай свой статус». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Беларусі кумулятыўна зарэгістравана больш за 20 тыс. выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Пераважная колькасць хворых – гэта падлеткі і дарослыя людзі ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў. Асноўным шляхам перадачы з’яўляецца палавы, на яго долю прыпадае 63,5% выпадкаў, парэнтэральны шлях інфікавання склаў 34,4%, на іншыя прыпадае 2,1% фактаў.
У Беларусі створана сістэма аказання медыцынскай дапамогі, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсцтавання на ВІЧ-інфекцыю. У краіне на базе грамадскіх некамерцыйных арганізацый функцыянуе 53 стацыянарныя ананімна-кансультацыйныя пункты і 11 мабільных пунктаў прафілактыкі, якія прадстаўляюць паслугі па кансультаванні і тэставанні на ВІЧ-інфекцыю для найбольш схільных да ВІЧ-інфекцыі груп насельніцтва (спажыўцы ін’екцыйных наркотыкаў; жанчыны, прывабленыя ў сэкс-бізнэс; мужчыны, якія ўступаюць у сэксуальныя адносіны з мужчынамі).
Існуе шмат новых спосабаў павелічэння доступу да тэставання на ВІЧ. Саматэставанне, тэставанне на ўзроўні супольнасці і шматпрофільнае тэставанне дапамагаюць пацыентам даведацца пра свой ВІЧ-статус. Для зніжэння тэмпаў распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі арганізуюцца шырокамаштабныя прафілактычныя мерапрыемствы, такія, як інфармацыйныя кампаніі, акцыі і флэшмобы.
Атрымаць кансультацыю і прайсці абследаванне на ВІЧ, у тым ліку ананімна, можна ў любой установе аховы здароўя, а таксама ў УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская 114; тэл. «Гарачай лініі» 8 (0222) 71-65-83.
Ва ўстанове аховы здароўя «Магілёўская абласная інфекцыйная бальніца» працуе кансультацыйна-дыягнастычны кабінет, дзе можна атрымаць дапамогу па пытаннях ВІЧ/СНІД.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы