RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці стартуе рэспубліканская акцыя «Я служу!»

У Магілёўскай вобласці сёння стартуе рэспубліканская акцыя «Я служу!» і будзе доўжыцца да 23 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Задача акцыі – сфарміраваць у бацькоў і моладзі, у тым ліку прызыўнога ўзросту, разуменне неабходнасці службы ва Узброеных Сілах, стварэнне станоўчага іміджу службы ў войску.

«Падчас акцыі маладыя людзі прызыўнога ўзросту, бацькі, чые сыны з’яўляюцца ваеннаабавязанымі, а таксама якія праходзяць службу на дадзены момант, наведаюць вайсковыя часткі, азнаёмяцца з умовамі службы, тэхнікай і ўзбраеннем, вучэбна-матэрыяльнай базай, вольным часам і побытам вайскоўцаў, сустрэнуцца з камандаваннем часцей і злучэнняў», – адзначылі суразмоўцы.

У Прыдняпроўскім краі акцыя пройдзе ў вайсковых часцях Магілёва, Бабруйска і Асіповічаў. Чакаецца, што ў мерапрыемствах прыме ўдзел больш за 350 чалавек. Сёння з 11.00 да 13.00 сустрэча адбудзецца ў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе вайсковай часці 72471 у Магілёве (адказны – Кірыл Шусцік, + 375295222023). 20 лютага а 14.00 дзверы адчыніць 147-я зенітная ракетная брыгада 96869 Бабруйска (Аляксандр Шапіра, +375295495238). Завершыцца праект у Асіповічах 23 лютага. Тут у 12.00 удзельнікаў праекта чакаюць у 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадзе 12147. (Алена Надзеявец, +375293856735).

Арганізатарамі акцыі выступаюць грамадскія аб’яднанні «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі саюз афіцэраў» і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая