Сёлета 17 ратавальнікаў з усяго рэгіёну аб'ядналіся ў адну вялікую працавітую каманду, якая ў вольны ад службы час будзе ўбіраць ураджай, расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МПЗ.
Начальнік Магілёўскага областнага ўпраўлення МПЗ Дзмітрый Голубеў і намеснік начальніка Уладзімір Гарэлікаў сустрэліся і паразмаўлялі з ратавальнікамі, абмяркавалі надзённыя праблемы і шляхі іх вырашэння, абмяняліся думкамі і ідэямі.
Дзмітрый Голубеў падзякаваў ратавальнікам за іх працу і за рашэнне прысвяціць свой вольны час жніву.
- Шмат сіл і цярпення трэба, каб своечасова сабраць хлеб, які вельмі важны для дабрабыту нашай Беларусі. Усё роўна, дзе ты знаходзішся - на баявым пасту або на ўборцы ўраджая. Галоўнае - жаданне дапамагаць людзям і рабіць усё магчымае для таго, каб забяспечыць стабільнасць і росквіт нашай краіны.
Па словах работніка Бялыніцкага РАНС Мікалая Цішкевіча, які возьме ўдзел у жніве, хлебнае поле - жывы арганізм, і як усё жывое, любіць паважлівае да сябе стаўленне. Мікалай з дзяцінства прывык размаўляць з хлебам. Калі з'яўляюцца першыя парасткі, просіць, каб яны наліваліся цеплынёй і святлом роднай зямлі. А калі пачынаецца ўборачная, просіць, каб збожжа дачакалася збору і не абсыпалася. Яшчэ дзед навучыў яго шанаваць кожную хлебную крошачку, бо пражыць без хлеба немагчыма.
Хутка экіпажы камбайнераў адправяцца на палі, усе гатовы да цяжкай, але важнай работы па зборы ўраджаю, важна зберагчы кожнае зярнятка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.07.2025 - 17:16
11.07.2025 - 10:55