RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці сёлета ў студатрадах будуць працаваць амаль 6 тыс. чалавек

«У Магілёўскай вобласці сёлета плануецца працаўладкаваць каля 6 тыс. чалавек у складзе 300 атрадаў, - расказалі ў абкаме БРСМ. - Байцы з нашага рэгіёна таксама прымуць удзел у рэспубліканскіх працоўных праектах на прадпрыемствах «Атлант», МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш». Па традыцыі яны адправяцца ў тым ліку на будоўлі ў Расію. Цешыць, што з кожным годам усё больш рабят жадаюць стаць часткай студатрадаўскага руху, які карыстаецца папулярнасцю ў моладзі. Яны аддаюць перавагу праводзіць летнія канікулы з карысцю, бо гэта магчымасць не толькі зарабіць, але і атрымаць яркія ўражанні, знайсці новых сяброў».
 
У Магілёўскай вобласці ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра адбудзецца 30 траўня. У мерапрыемстве на пл.Славы прымуць удзел больш за 180 чалавек - першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ, камандзіры, камісары і байцы студэнцкіх атрадаў. Яны ўскладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу «Змагарам за савецкую ўладу», урачыста ўсталююць таблічку «Лічбавая зорка». Цырымонія працягнецца працоўнай акцыяй «Праца крут» - хлопцы зоймуцца праполкай і паліву кустоў і раслін.
 
Завершыцца мерапрыемства семінарам-практыкумам, дзе абмяркуюць пытанні арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, захавання патрабаванняў аховы працы і заканадаўства аб працы, вядзення адпаведнай дакументацыі і гэтак далей.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая