У Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе вырасла колькасць донараў крыві сярод моладзі. Пра гэта расказала галоўны ўрач Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві Тамара Бурак.
Паводле слоў галоўнага ўрача, усяго ў мінулым годзе толькі для здачы крыві звярнуліся амаль 5 тыс. чалавек, з якіх 25 працэнтаў - маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў.
«Стабільны рост колькасці донараў крыві, у тым ліку моладзі, гаворыць аб тым, што ў нашай краіне праводзіцца вялікая праца па прыцягненні да донарства і падтрымцы донарскага руху. Акрамя таго, донарства - гуманны і сацыяльна адказны крок. Донару заўсёды неабходна сачыць за сваім здароўем і харчаваннем, падтрымліваць фізічную форму, - сказала Тамара Бурак. - Моладзь актыўна далучаецца да акцый па бязвыплатным донарстве, якія праходзяць у Магілёўскай вобласці».
Пастаяннае супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі горада, вышэйшымі і сярэднімі навучальнымі ўстановамі, інфармацыйна-асветніцкая работа - усё гэта, упэўнены спецыялісты, дапамагае ў папулярызацыі донарства сярод насельніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы