У 2024 годзе абласное свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі пройдзе ў Клімавіцкім раёне. Пра гэта стала вядома падчас абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2023», які праходзіць сёння ў Хоцімску.

Падчас урачыстага мерапрыемства ганаровы сцяг абласнога свята старшыня Хоцімскага райвыканкама Геворг Мелканян перадаў старшыні Клімавіцкага райвыканкама Дзмітрыю Хайноўскаму.

Геворг Мелканян ад імя жыхароў раёна падзякаваў Магілёўскаму аблвыканкаму і асабіста губернатару Анатолю Ісачанку за магчымасць прымаць такое важнае свята. «У гэтым годзе наш населены пункт атрымаў новы імпульс. У нас з'явіўся доўгачаканы басейн, адбудавалі практычна з нуля раённы Цэнтр культуры, яшчэ шмат чаго было зроблена. Але наперадзе яшчэ больш, і сёння гэтаму шляху быў пакладзены пачатак», - адзначыў старшыня Хоцімскага райвыканкама.


Дзмітрый Хайноўскі ў сваю чаргу адзначыў, што для Клімавіцкага раёна вялікі гонар прымаць такое важнае свята ў наступным годзе. «А яшчэ гэта вялікая адказнасць, каб нашыя аграрыі, жыхары раёна выканалі пастаўленыя перад імі задачы, - адзначыў ён. - Нягледзячы на складанасці гэтага года, аграрыям нашага раёна ўдалося атрымае дастойны ўраджай. І я ўпэўнены, што ў наступным годзе мы атрымаем яшчэ больш».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі