RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці ў сярэдзіне лютага чакаецца наступнае паступленне вакцыны супраць інфекцыі COVID-19

З лютага бягучага года ў Магілёўскай вобласці пачалі вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19. У арганізацыі аховы здароўя рэгіёна паступіла 1610 доз вакцыны «Гам-КОВІД-Вак». З сярэдзіны лютага чакаецца наступнае паступленне вакцыны для працягу кампаніі імунізацыі,паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У рэгіёне праведзена адпаведная падрыхтоўка: вызначаны медустановы (на першым этапе арганізаваны пункты вакцынацыі ва УАЗ«Магілёўская цэнтральная паліклініка», «Магілёўская паліклініка №6», «Бабруйская гарадская паліклініка №1», «Быхаўская ЦРБ», «Бялыніцкая ЦРБ», «Клімавіцкая ЦРБ» і «Асіповіцкая ЦРБ», далей спіс баз будзе пашыраны); набыта спецыяльнае халадзільнае абсталяванне для транспарціроўкі і захоўвання вакцыны (вакцына патрабуе ўмоў захоўвання ў нізкіх тэмпературах), навучаны медыцынскія работнікі, вызначаны кантынгенты, якія падлягаюць вакцынацыі.

У першую чаргу арганізавана вакцынацыя медыцынскіх работнікаў як асоб, найбольш падвержаных рызыцы інфікавання. На наступным этапе вакцынацыя будзе прапанавана работнікам устаноў адукацыі і ўстаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых.

Далей магчымасць зрабіць прышчэпку стане даступная для ўсіх жадаючых дарослых, якія не маюць супрацьпаказанняў да вакцынацыі. У межах планавання масавай імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19 ужо сёння грамадзяне ва ўзросце 18–60 гадоў могуць звяртацца ў амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства (знаходжання) з мэтай папярэдняга запісу на вакцынацыю. У далейшым, па меры паступлення вакцыны, пытанне аб правядзенні вакцынацыі будзе вырашацца ўрачом-спецыялістам непасрэдна перад прышчэпкай.

На сённяшні дзень для вакцынацыі выкарыстоўваецца расійская вакцына Гам-КОВІД-Вак (гандлёвая марка Спутник V), распрацаваная Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Вакцына Гам-КОВИД-Вак для насельніцтва вобласці прадастаўляецца бясплатна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая