У Год гістарычнай памяці ў летніх аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці будуць працаваць атрады грамадзянска-патрыятычнага профілю, прадугледжаны мерапрыемствы да ўсіх дзяржаўных святаў, распрацаваны маршруты па месцах баявой славы. Моладзь будзе наводзіць парадак на воінскіх пахаваннях, наведваць музеі, валанцёрскія атрады – аказваць дапамогу ветэранам.
На базе вайсковых часцей будзе адкрыта 10 ваенна-патрыятычных лагераў. У Пашкаве на базе в/ч 72471 пачаў працу лагер «Будучы воін». Хлопцы змогуць акунуцца ў рэальны армейскі побыт, яны будуць займацца фізічнай, страявой і медыцынскай падрыхтоўкай.
У лагерах ствараюцца атрады з краязнаўчым ухілам. У Дашкаўскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна адкрыўся лагер турысцка-краязнаўчай накіраванасці. Дзеці стануць удзельнікамі забаўляльна-пазнавальнай праграмы «Падарожжа ў часе па мястэчку Дашкаўка» ў форме сюжэтна-ролевай гульні. Педагогі адзначаюць, што мерапрыемствы ў аздараўленчым лагеры «Радуга» дазволяць далучыць дзяцей да ўсебаковага вывучэння сваёй малой радзімы, адраджэння рэгіянальных культурных традыцый і абрадаў, захавання гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы і краіны.
3 ліпеня будзе дадзены афіцыйны старт аздараўленчай кампаніі. Урачыстая лінейка пройдзе на пляцоўцы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Будзе арганізавана праца інтэрактыўных тэматычных пляцовак: «У свеце творчасці», «Пагуляй-ка!», «Тэхнаград», «Вясёлыя старты», «Экалагічны інтэрактыў»; «Турыстычная паласа перашкод». Дзяцей чакае займальны інтэрактыў з гульнямі, конкурсамі, танцамі і песнямі.
У Магілёўскай вобласці ў аздараўленчых лагерах гэтым летам зможа адпачыць 44 тысячы дзяцей. На тэрыторыі вобласці арганізаваны 731 дзіцячы аздараўленчы лагер: 171 кругласутачнага і 560 дзённага знаходжання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі