Мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады Магілёўскай вобласці вызначаны месцы для агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна, як адзначаюць у абласной камісіі, да іх, перш за ўсё, адносяцца размешчаныя на ўчастках для галасавання інфармацыйныя стэнды.
Сярод іншых дазволеных месцаў – дошкі аб’яў, стэнды, вітрыны прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, а таксама будаўнічых і праектных арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.
Вызначаны рашэннямі мясцовых органаў улады і памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама месцы для іх працы па заяўным прынцыпе па-за памяшканнямі – правядзення мітынгаў, пікетаў і іншых відаў агітацыйнай дзейнасці.
Агітацыйны перыяд выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадоўжыцца да 8 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход