У абласным этапе адкрытага Рэспубліканскага IT-чэмпіяната «РобІн — 2025» аб сабе яскрава заявілі хлопцы з Магілёва, Шклова, Бялынічаў, Бабруйска, Чавус, Крычава, Краснаполля, Клічава і Асіповічаў. Усяго больш за 60 удзельнікаў, якія спаборнічалі два дні ў розных намінацыях.
Пляцоўкамі для інтэлектуальнай творчасці стаў Магілёўскі абласны цэнтр творчасці і Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Школьнікі дэманстравалі тэхнічныя, інжынерныя і творчыя навыкі ў 15 намінацыях: «Інтэрактыўная прэзентацыя», «Прататыпаванне», «Праграмаванне», «Сістэмнае адміністраванне», «Графічны дызайн», «Вэб – тэхналогіі» і іншыя. Пераможцы абласнога этапа прымуць удзел у рэспубліканскім этапе, які пройдзе ў НДЦ «Зубраня».
Загадчык навукова-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Жанна Бубнова ўпэўнена, што падобныя спаборніцтвы - гэта выдатная пляцоўка для развіцця IT-кампетэнцый у падрастаючага пакалення, абмену вопытам і выяўлення будучых зорак у сферы інфармацыйных тэхналогій.
- Абласны этап паказаў, наколькі таленавітае пакаленне расце ў нашым рэгіёне. Было відаць, што хлопцы не проста выконваюць заданні, а шчыра захапіліся працэсам. Іх праекты, ідэі і крэатыўныя рашэнні - гэта натхненне і надзея на будучыню беларускіх IT-тэхналогій, - падзялілася назіраннем суразмоўніца. - Узровень падрыхтоўкі школьнікаў даволі высокі не толькі ў абласным цэнтры, але і ў рэгіёнах. Сярод пераможцаў шмат хлопцаў з райцэнтраў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі