Юнакі, навучэнцы школ Магілёўскай вобласці, якія жадаюць паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенныя факультэты вядучых ВНУ краіны, праходзяць прафесійна-псіхалагічнае тэсціраванне і медыцынскі агляд.
Канчатковы адбор для паступлення ў акадэмію і на ваенныя факультэты ВНУ працягнецца да 12 красавіка на абласным зборным пункце. Да адбору дапушчана каля 160 юнакоў і 40 дзяўчат з гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці.
- Маладыя людзі, якія праходзяць адбор для паступлення на ваенныя факультэты ВНУ краіны, з'яўляюцца будучыняй нашага сілавога блока. Яны паступаюць у інтарэсах Узброеных сіл, транспартных войскаў, пагранічнай службы і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Як правіла, гэтыя рабяты ўжо праз чатыры гады будуць выпускацца з вышэйшых устаноў ваеннай адукацыі. Яны стануць часткай нашага сілавога блока і будуць гарантаваць нацыянальную бяспеку ў ваеннай сферы, - распавёў начальнік групы (арганізацыі адбору на ваенную службу) ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці, падпалкоўнік Сяргей Корбут.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве