У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 1 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
У Магілёўскай вобласці ў адзінай звязцы бяспекі будуць працаваць спецыялісты абласнога УМНС, упраўлення ўнутраных спраў, медыцынскай службы і аварыйных службаў. Таксама ў планаваных мерапрыемствах возьмуць актыўны ўдзел работнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, гар- і райвыканкамаў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна.
Падчас акцыі ратавальнікі правераць сістэму апавяшчэння з дапамогай SMS-паведамленняў, размесцяць у эфіры FM-радыёстанцый маўленчыя паведамленні аб парадку дзеянняў у выпадку пагрозы або ўзнікнення НС. Таксама запланаваны вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей (установа аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання і. г. д.) або буйнога аб’екта, які забяспечвае жыццядзейнасць насельніцтва, навучальныя эвакуацыі з будынкаў і памяшканняў, гутаркі ў працоўных калектывах, квэст-гульні, конкурсы і віктарыны, дні адчыненых дзвярэй, трансляцыи паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. 28 лютага адбудзецца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Скажы абыякавасці не!».
Апагеем акцыі стане правядзенне 27 лютага ў Магілёве на базе ДУ «Хакейны клуб“Магілёў”» (Лядовы палац, вул. Гагарына, 1) буйнамаштабнага абласнога міжведамаснага мерапрыемства, на якім свае навыкі дзеянняў у НС адпрацуе кожная служба.
Міжведамасныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах вобласці, а таксама ў Бабруйску.
Толькі сумеснымі намаганнямі мы зробім жыццё нашых грамадзян жыццём без небяспек!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46