У Магілёўскай вобласці запрацавала першая гандлёва-выставачная пляцоўка па рэалізацыі прадукцыі лясгасаў. Яна адкрылася ў пачатку жніўня ў абласным цэнтры, расказаў галоўны інжынер ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» Аляксей Малчанаў.
Па словах Аляксея Малчанава, пытаннем адкрыцця спецыялізаваных гандлёвых пляцовак з прадукцыяй ад беларускіх лясгасаў і развіццём гандлю ў рэгіёнах Мінлясгас пачаў займацца яшчэ ў маі. На ўзроўні ўрада стаяла задача стымуляваць продаж драўніны на ўнутраным рынку, у тым ліку за кошт актыўнай працы з буйнымі гандлёвымі сеткамі і насельніцтвам.
На пляцоўцы Магілёўскага лясгаса прадстаўлены ўвесь пералік вырабленай тут прадукцыі: піламатэрыялы і габляваны паганаж – дошка падлогі, блок-хаус, імітацыя брусу і ашалёўка, дровы, мёд, лазневыя венікі, тушанае мяса лася, якое для прадпрыемства спецыяльна вырабляецца Аршанскім мясакамбінатам. Дарэчы, мяса будзе рэалізоўвацца з пачатку верасня. У лясгасе плануюць прадаць каля 1,5 тыс. кансерваў – на ўзроўні мінулага года. Таксама ў шырокім асартыменце – сеянцы і саджанцы дэкаратыўных парод.
Цэны на гэтым гандлёвым аб’екце на 20–25% ніжэйшыя за рынкавыя. Тым больш для прыватных пакупнікоў такі гандлёва-выставачны аб’ект вырашае ў ліку іншых пытанні лагістыкі: неабходную прадукцыю можна знайсці на адной пляцоўцы, а не шукаць яе па спецыялізаваных цэхах.
«Пакуль пляцоўка невялікая, працуе ў тэставым рэжыме, аднак у перспектыве вопыт гэтага гандлёвага аб’екта будзе выкарыстаны пры стварэнні буйнога склада-крамы з прадукцыяй лясгасаў рэгіёна, – адзначыў Аляксей Малчанаў. – У планах рэалізаваць гэты праект да красавіка 2023 года. У якасці ўзору будзе ўзята гандлёвая пляцоўка Капыльскага доследнага лясгаса ў Дзяржынску. Пакуль жа мы актыўна прапануем сваю прадукцыю на выязных экспазіцыях. Так, зусім хутка прымем удзел у найбуйнейшай міжнароднай спецыялізаванай выставе “Лесдрэўтэх”».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01