У Магілёўскай вобласці завершана штогадовая кампанія вакцынацыі супраць грыпу, актыўны ўдзел у якой прынялі ўсе раёны рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Скаардынаваная праца медыкаў і органаў выканаўчай улады дазволіла, як і на працягу апошніх пяці гадоў, зрабіць прафілактычныя прышчэпкі 40,03% колькасці насельніцтва, у тым ліку больш за 56% дзяцей і 36% дарослых. У адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя вакцынацыя супраць грыпу праводзілася ў першую чаргу для абароны найбольш успрыемлівых груп насельніцтва, ахоп якіх склаў больш за 78%.
Для абароны ад развіцця неспрыяльных наступстваў захворвання на грып вакцынавана 75,1% дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў, каля 80% дзяцей і дарослых, якія маюць хранічныя захворванні, уключаючы імунасупрэсіўную паталогію, цяжарныя жанчыны. Актыўна прышчапляліся і асобы старэйшыя за 65 гадоў (75,7%).
Неабходна адзначыць актыўна праведзеную вакцынацыю медыцынскіх работнікаў (вакцынавана 83%), а таксама дзяцей і дарослых, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем (80,5%), якія адносяцца да групы высокай рызыкі заражэння грыпам. Абаронена з дапамогай вакцынацыі больш за 57% дзяцей, якія наведваюць ўстановы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
«Аптымальныя вынікі – ахоп прафілактычнымі прышчэпкамі супраць грыпу больш за 49% колькасці кантынгенту – дасягнуты па вакцынацыі працоўнага насельніцтва, асабліва тых катэгорый, якія па родзе сваёй прафесійнай дзейнасці маюць павышаную рызыку не толькі захварэць самім, але і стаць крыніцай грыпу для навакольных: работнікаў сферы адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, транспартнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва», – падкрэслілі суразмоўцы.
Асобным напрамкам працы была вакцынацыя супрацоўнікаў службаў па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва і бяспекі дзяржавы (прышчэплена больш за 76%).
Для забеспячэння рэкамендуемага Міністэрствам аховы здароўя ахопу прафілактычнымі прышчэпкамі супраць грыпу не менш за 40% ад колькасці насельніцтва і тым самым для дасягнення пастаўленай мэты па абароне ад захворвання і наступстваў грыпу найбольш успрыемлівых яго груп, была арганізавана вакцынацыя з прыцягненнем розных крыніц фінансавання.
Пры гэтым, акрамя сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый вобласці падтрымалі пазіцыю Міністэрства аховы здароўя і арганізавалі вакцынацыю больш за 40% колькасці работнікаў працоўных калектываў. Сярод іх ААТ «Задняпроўе» (74,3%), ААТ «Стужка» (41,9%), ААТ «Белшына» (41,8%), ААТ «Бабушкина крынка» (40,8%) і многія іншыя. «Ахоп вакцынацыяй не менш за 40% працоўных на прадпрыемствах з’яўляецца мэтазгодным з пазіцыі суадносін выдаткаў і атрыманай карысці і дазваляе эфектыўна ўплываць на ўзровень захваральнасці з часовай стратай працаздольнасці», – адзначылі спецыялісты.
Як расказалі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, цяпер у Магілёўскай вобласці захворванне на ВРІ знаходзіцца на ўзроўні, характэрным для гэтага каляндарнага тыдня. Сярод хворых дзеці складаюць 68%. Па выніках вірусалагічнага маніторынгу, пераважна цыркулююць негрыппозныя рэспіраторныя вірусы-адэнавірусы, вірусы парагрыпу, рэспіраторна-сінтыцыяльныя вірусы.
«Улічваючы неэпідэмічную сітуацыю па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып, можна гаварыць аб своечасова праведзенай кампаніі вакцынацыі супраць грыпу насельніцтва Магілёўскай вобласці з забеспячэннем аптымальнага ўзроўню ахопу прафілактычнымі прышчэпкамі кантынгентаў рызыкі, – падкрэслілі суразмоўцы. – Аднак ацэнка дзейснасці і эфектыўнасці праведзенай вакцынацыі супраць грыпу будзе дадзена пасля заканчэння сезона захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі 2018-2019 года».
Вынікі праведзенага аналізу эфектыўнасці вакцынацыі 2017 года дэманструюць медыцынскую, сацыяльную і эканамічную мэтазгоднасць вакцынацыі супраць грыпу. Усяго з лістапада 2017 года па сакавік 2018 года дзякуючы праведзенай вакцынацыі было папярэджана каля 400 тыс. выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый негрыпознай этыялогіі. Эканамічны эфект прымянення супрацьгрыпозных вакцын у 84 разы перавышае выдаткі на вакцынацыю.азам.
Нягледзячы на дастатковы калектыўны імунітэт, неабходна выконваць рэкамендацыі па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый і грыпу:
– пазбягаць працяглага знаходжання ў шматлюдных месцах;
– пазбягаць кантакту з хворымі людзьмі або пры кантакце апранаць медыцынскую маску;
– рэгулярна праветрываць памяшканні, праводзіць вільготную ўборку;
– весці здаровы лад жыцця (паўнавартасны сон, свежае паветра, актыўны адпачынак, збалансаваная ежа, багатая на вітаміны), што дапаможа арганізму змагацца з любымі інфекцыямі.
– Калі пазбегнуць захворвання не атрымалася, застаньцеся дома і звярніцеся да ўрача, не займайцеся самалячэннем. Любое віруснае захворванне, перанесенае «на нагах», можа прывесці ў далейшым да непажаданых наступстваў і ускладненняў. Да таго ж, хворы чалавек заражае навакольных.
– выконваць «рэспіраторны этыкет»:
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя