Паводле слоў начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Дзмітрыя Стрэшынскага, у час вучэнняў службовыя асобы прадэманстравалі гатоўнасць сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі і разгарнуць тэрытарыяльную абарону ў патрэбным аб'ёме, а таксама арганізаваць выкананне задач па прызначэнні. «Сістэма падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў і ў цэлым тэрытарыяльнай абароны ў чарговы раз прадэманстравала сваю дзеяздольнасць у пытаннях аховы і абароны важных аб'ектаў, вырашэнні задач па забеспячэнні ваеннага становішча ў вобласці, - падкрэсліў ён. - Мы адпрацавалі пытанні фарміравання і ўдзелу народнага апалчэння ў забеспячэнні ваеннага становішча ва ўзаемадзеянні з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў. Таксама задзейнічалі сілы Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў інтарэсах тэрытарыяльнай абароны. Сістэма падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны будзе далей удасканальвацца і развівацца, інтэнсіўнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца, у наступным годзе застанецца на такім жа высокім узроўні».
Камандна-штабное вучэнне стала завяршальным этапам навучальных збораў з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў, якія праходзяць у рэгіёне з 5 па 27 верасня. На працягу амаль трох тыдняў было арганізавана навучанне па аднаўленні навыкаў каманднага складу афіцэраў запасу, атрыманых падчас праходжання імі службы ў арміі, вялася падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем. Таксама адпрацоўвалася фарміраванне, падрыхтоўка і прымяненне атрада народнага апалчэння.
Паводле слоў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, зборы і вучэнні прайшлі зладжана, арганізавана і дакладна, з выкананнем усіх пастаўленых задач. «Усё робіцца для нашай з вамі бяспекі, – падкрэсліў губернатар. - Сёння мы адпрацоўвалі пытанні прызыву, экіпіроўкі і размяшчэння войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія змаглі б выконваць пастаўленыя задачы ва ўзаемадзеянні з нашымі войскамі. Акрамя гэтага, мы ўбачылі, наколькі службовыя асобы выканаўчых і распарадчых органаў могуць працаваць у плане фарміравання такіх злучэнняў, а ваеннаабавязаныя - выконваць пастаўленыя задачы. Заўсёды трэба трымаць сябе ў тонусе, каб у любы момант абараніць сваю Радзіму, свой дом. Гэта сённяшняя рэальнасць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15