RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці жыве больш за 200 тыс. дзяцей

У Магілёўскай вобласці на пачатак 2019 года пражывала 205 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складала 19,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Пры гэтым хлопчыкаў ва ўзросце да 7 гадоў налічвалася 86,1 тыс., 7-14 гадоў – 89,6 тыс., падлеткаў 15-17 гадоў – 29,3 тыс.

У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці з’явіліся на свет 10,4 тыс. дзяцей. Прычым традыцыйна хлопчыкаў больш, чым дзяўчынак. Было зарэгістравана 117 двайнят.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці склаў 9,8 на 1000 чалавек насельніцтва, а дзіцячай смяротнасці – 2,1 на 1000 народжаных жывымі (у 2010 годзе ён быў роўны 3,9).

У апошнія гады больш за палову мам радаваліся другому, трэцяму і чацвёртаму дзіцяці. Доля другіх нараджэнняў узрасла з 34,6% у 2010 годзе да 39,7% у 2018-м, трэціх – з 7,8% да 15,2%, чацвёртых і больш – з 3,1% да 6%.

Мэты ўстойлівага развіцця (МУР), прынятыя дзяржавамі – членамі ААН, непарыўна звязаны з правамі чалавека ў цэлым і правамі дзяцей у прыватнасці. Большасць МУР так ці інакш датычыцца дзяцей: ліквідацыя галечы (мэта 1), ліквідацыя голаду (мэта 2), здароўе (мэта 3), адукацыя (мэта 4), гендарная роўнасць (мэта 5), змяненне клімату (мэта 13) або прадухіленне гвалту ў дачыненні да дзяцей (задача 16.2). Клопат аб падрастаючым пакаленні ляжыць у аснове забеспячэння эканамічнай і сацыяльнай устойлівасці. Дасягненне МУР – гэта адказнасць дарослых, якія абавязаны зрабіць так, каб для дзяцей свет стаў лепшым.

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначаецца ў першы дзень лета – 1 чэрвеня. Ён нагадвае грамадству аб неабходнасці абароны правоў, жыцця і здароўя дзіцяці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая