RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім абласным цэнтры народнай творчасці пачалі вышыўку карты рэгіёну

У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы пачалі вышыўку карты рэгіёну, паведамілі ва ўстанове культуры.

Цяпер у краіне рэалізуецца рэспубліканскі праект «Культурная спадчына Беларусі». Па задуманай ідэі, майстры народнай творчасці павінны стварыць карты рэгіёнаў, якія пазней будуць сабраны ў адзіную карту Беларусі памерам 3х2,5 м.

Майстры Магілёўскай вобласці не засталіся ў баку ад праекта. Карта рэгіёну, якую яны выш'юць, будзе змяшчаць асноўныя сімвалы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожнага раёна. Сёння над фрагментам карты працуе майстрыца з Круглянскага раёна.

Першы шывок на карце Магілёўскай вобласці зрабіла Вольга Пабелусцік. Яна кіраўнік гуртка вышыўкі «Чароўная нітка» раённага Дома рамёстваў Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Круглянскага раёна. Вольга Уладзіміраўна актыўна займаецца вышыўкай, акрамя гуртка вядзе таксама аматарскія аб'яднанні «Юныя ўмельцы» і «Рукадзелле» для дзяцей ад 7 да 14 гадоў. Майстрыха з Круглянскага раёна вышывае на карце народны ўдарны музычны інструмент трашчотку. Такі выбар звязаны з тым, што тэхналогія вырабу драўляных музычных інструментаў майстрамі Круглянскага раёна пад кіраўніцтвам Аляксандра Харкевіча з'яўляецца нематэрыяльнай спадчынай Круглянскага раёна.

Для таго каб усё атрымалася, вышывальшчыцы з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці па ўсталяваным графіку будуць прыязджаць у метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы ў Магілёве і працягваць працу над вышыўкай карты. Так майстры змогуць занесці ў гэтую карту тыя элементы, якія прадэманструюць багатую культуру і здабытак кожнага кутка рэгіёна.

Праект па стварэнню фрагмента карты Магілёўскай вобласці будзе доўжыцца тры месяцы.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая