Сёння, 27 сакавіка, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адбылася прэзентацыя кнігі «Наш Прэзідэнт». Месца для прадстаўлення выдання сімвалічнае - менавіта гэта ВНУ заканчвала кіраўнік дзяржавы. Азнаёміцца з новым выданнем прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, студэнты - усяго каля 500 чалавек. Дарэчы, гэта першая прэзентацыя кнігі ў рэгіёне.
У час размовы з гасцямі доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў адзначыў, што для прэзентацыі кнігі ВНУ абралі свядома:
- Мы на роднай зямлі Прэзідэнта, на сваёй роднай зямлі, у нашым універсітэце. Дасведчаныя і думаючыя людзі ведаюць, што ўніверсітэт — гэта станаўленне асобы. І таму мы вызначыліся прадставіць кнігу «Наш Прэзідэнт» у ВНУ, у якой ён вучыўся. Важна, што мы памятаем гэтыя гады, бо ва ўніверсітэце чалавек вызначае сваю будучыню. Зразумела, што ў Аляксандра Рыгоравіча прыродныя лідарскія якасці. І гэтае прыроджанае жаданне або прыроджаная ўстаноўка быць лідэрам запатрабавала гістарычнай адукацыі. Наш гістарычны факультэт быў адным з найлепшых у СССР. Тады яшчэ педінстытут тройчы заваёўваў пераходзячы Чырвоны сцяг сярод педінстытутаў Савецкага Саюза. Прыемна, што Аляксандр Рыгоравіч памятае сваіх настаўнікаў.
Аляксандр Радзькоў адзначыў, што цікавасць да асобы Прэзідэнта вельмі высокая. Таму і зьявілася такая кніга. Яна аб станаўленні асобы, аб станаўленні Прэзідэнта. І для тых людзей, якія зараз вучацца ва ўніверсітэтах, шукаюць сябе ў жыцці, працы, кар'еры, важна яе прачытаць, лічыць прафесар:
— У нас краіна думаючых людзей, у тым ліку і думаючай моладзі. Таму трэба ўзяць гэтую кнігу, пачытаць і паглядзець: якія ў жыцці могуць чакаць цяжкасці, як іх пераадольваць, як над сабой працаваць, рэалізавацца ў жыцці, будаваць адносіны з людзьмі, выбіраць вектар развіцця таго падраздзялення, якое ўзначальваеш, а то і цэлай краіны. У гэтай кнізе аўтары спрабавалі данесці такія думкі і нават парады для ўсіх - і ўжо дарослых людзей, і, безумоўна, для моладзі, якая можа гэта прачытаць і для сябе зразумець, што ім трэба ў жыцці, якія цяжкасці яны сустрэнуць і як іх пераадольваць, як гэта рабіў Прэзідэнт.
Як расказаў дырэктар УП «Беларусь», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, першую сустрэчу часткі аўтарскага калектыву кнігі «Наш Прэзідэнт» прыемна праводзіць у МДУ ім. А. А. Куляшова:
- У гэтай кнізе шмат і таго, што ўжо вядома пра нашага лідэра. Я думаю, што сам зварот да кнігі - гэта магчымасць пагаварыць аб грунтоўных, фундаментальных падзеях. У тым ліку аб тых пазіцыях, якія прывядуць нас у заўтрашні дзень. Гэта найперш адукацыя. На маю думку, гэта самы галоўны момант. Наша будучыня залежыць ад адукаваных маладых людзей. Не выпадкова сёння ў фармаце рашэнняў Кіраўніка дзяржавы ў кадравай палітыцы вельмі шмат маладых кіраўнікоў, кіраўнікоў, якія, канешне ж, будуць разам з усім грамадствам будаваць нашу краіну.
Студэнтка першага курса гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ ім. А. А. Куляшова Анастасія Анікіевіч засталася пад уражаннем ад прэзентацыі:
- У зале было шмат моладзі, студэнтаў розных курсаў і факультэтаў. Такія сустрэчы маюць вялікі ўплыў на нас. Бо менавіта нам працягваць будаваць дзяржаву. А ў кнізе апісаны важныя моманты, якія датычацца шляху суверэннай Беларусі, станаўлення інстытута Прэзідэнцтва. Гэта наша гісторыя, досвед, веды і той важны падмурак, які мы павінны ведаць і выкарыстоўваць у будучыні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін