У Магілёўскім кадэцкім вучылішчы прайшоў выпускны. Героямі ж урачыстасці стала 37 кадэтаў, якія скончылі 11 класаў.


Зараз наперадзе ў іх – дзяржаўны экзамен, а далей – новае, дарослае жыццё. Большасць выпускнікоў, якія вырашылі з ранняга ўзросту звязаць свой лёс са службай у сілавых структурах, будзе паступаць у вышэйшыя ведамасныя навучальныя ўстановы краіны.
Будучых абітурыентаў прыйшлі павіншаваць іх бацькі, сябры, а таксама ганаровыя госці. Урачыстае мерапрыемства адкрыў дырэктар Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Юрый Грышанаў, які павіншаваў дзяцей са сканчэннем навучальнага года, падзякаваў педагогам за працу, бацькам – за добрае выхаванне дзяцей, а сённяшнім выпускнікам выказаў добрыя пажаданні ў дарослае жыццё.



Ад імя афіцэрскага сходу УУС Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта выпускнікоў павіншаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы УУС падпалкоўнік міліцыі Сяргей Бычкоў. Сяргей Іванавіч, павіншаваўшы кадэтаў з заканчэннем навучальнага года, пажадаў выпускнікам правільна вызначыцца ў выбары прафесіі, выказаўшы упэўненасць, што пры шчырым жаданні і належным старанні яны абавязкова дасягнуць тых вышынь, якія ставілі перад сабой. Ад афіцэрскага сходу УУС ён уручыў вучылішчу падарункі, а выпускнікам, якія найбольш вызначыліся ў вучобе, Падзяку УУС.



Для прысутных бацькоў і ганаровых гасцей кадэты падрыхтавалі творчую праграму. Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым маршам.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады