У магілёўскім Палацы гімнастыкі пасля рамонту аднавіў працу басейн. Пра гэта распавёў намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце гарадской СДЮШАР «Багіма» ім. В.Г.Мішчанка Сяргей Галанчанка.
Рамонт выкананы за 2,5 месяцы. У першую чаргу ён дазволіў істотна палепшыць якасць вады: удасканалена інжынерная сістэма водаадвода і фільтрацыі. Дзякуючы замене сістэмы ачысткі і рэцыркуляцыі вада стала больш мяккай і празрыстай, а яе тэмпература ўстаноўлена на максімальна камфортных для наведвальнікаў значэннях - 27-29 градусаў цяпла.
Акрамя таго, палепшана гідраізаляцыя па ўсім перыметры басейна. Для зручнасці наведвальнікаў вакол чары басейна зроблена цёплая падлога. Асобная ўвага нададзена кантролю вільготнасці і тэмпературы ў памяшканні, якая фіксуецца на адзнацы 24-25 градусаў цяпла.
Па словах Сяргея Галанчанкі, магіляўчане з нецярпеннем чакалі адкрыцця аб'екта, дзе зараз працягнецца аздараўленчае плаванне дзяцей і дарослых. Тут таксама будуць праходзіць заняткі аквааэробікай, навучанне плаванню дзяцей ад 1 года. «Нягледзячы на тое, што ў абласным цэнтры дзейнічаюць 6 басейнаў, наш заўсёды карыстаўся асаблівай папулярнасцю, - падкрэсліў намеснік дырэктара. - Да нас традыцыйна прыходзілі цэлымі сем'ямі. Вось і зараз толькі за першы дзень працы аб'ект наведалі больш за 200 чалавек».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 09:43
Фіналамі ў асобных відах завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы ў Магілёве
06.05.2025 - 10:19
Лёгкаатлетычны крос на прызы ВД «Беларусь сёння» працягвае бегавую традыцыю савецкіх часоў
05.05.2025 - 09:59
Футбалісткі «Дынама-БДУФК» не змаглі адолець «Днепр» у жаночым чэмпіянаце Беларусі