У в. Салтанаўка (РГК «Грын-Хіл») адбылася анлайн-канферэнцыя па абмене вопытам паміж цэнтрам інавацый і падтрымкі прадпрымальніцтва нямецкага горада Айзенаха і прадстаўнікамі бізнес-колаў Магілёўскага, Крычаўскага і Касцюковіцкага раёнаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, які выступаў арганізатарам мерапрыемства.
Падчас канферэнцыі заслухалі даклад нямецкага боку аб працы па падтрымцы прадпрымальнікаў, а таксама разгледзелі пытанні фінансавай дапамогі з боку дзяржавы прадпрыемствам, якія панеслі страты ва ўмовах пандэміі. Бакі прыйшлі да пагаднення аб працягу супрацоўніцтва ў галіне абмену банкам даных экспартнаарыентаваных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і Германіі з мэтай устанаўлення прамых кантактаў для вядзення ўзаемавыгаднага бізнесу.
У працяг мерапрыемства прайшло паседжанне савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце. Тут абмяркоўваліся пытанні выканання патрабаванняў па прафілактыцы інфекцый COVID-19 суб’ектамі гаспадарання. Таксама была агучана інфармацыя аб невыкарыстоўваемых аб’ектах нерухомасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна і падлягаюць уключэнню, прадэманстраваны кароткі агляд змяненняў, унесеных у заканадаўства Беларусі ІМПЗ па Магілёўскім раёне.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам