Сёння, 4 чэрвеня, у рамках праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Спорт для ўсіх» у аграгарадку Межысеткі Магілёўскага раёна прайшло ўрачыстае адкрыццё сучаснай шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі для варкаўту і фізічных практыкаванняў, расказалі ў Магілёўскім райвыканкаме.
Пляцоўку для ўстаноўкі трэнажораў каля Межысецкай сярэдняй школы падрыхтавала ЗАТ «Сервалюкс Агра».
Паводле слоў намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Марыі Старасотнікавай, работу прарабілі немалую — знялі грунт, зрабілі падсыпку, пляцоўку забетанавалі, паклапаціліся аб бяспецы: паклалі прыгожае даўгавечнае пакрыццё з гумовай крошкі. Дырэктар ЗАТ «Сервалюкс Агра» Васіль Мазурык — дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў падчас адной з сустрэч з выбаршчыкамі даведаўся, што жыхарам аграгарадка Межысеткі хацелася б мець магчымасць больш сур'ёзна займацца фізкультурай, бо тут падрастае шмат дзятвы, недалёка ад школы пабудаваны новыя шматкватэрныя дамы, у тым ліку для шматпавярховых дамоў. Просьбу вяскоўцаў кіраўнік пачуў.
З першых хвілін працы пляцоўкі стала бачна, што ў добрае надвор'е тут заўсёды будзе шматлюдна. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця сабраліся не толькі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі, дэпутацкага корпуса і актыўныя мясцовыя жыхары ўсіх узростаў, пачынаючы з дзіцячага садкаўскага. Дашлі і юныя адпачывальнікі з аздараўленчага лагера, размешчанага непадалёк. Многія з прысутных - малыя, падлеткі, моладзь - паспелі нават папрактыкавацца на новых трэнажорах, ацаніць іх якасць, падарунак усім спадабаўся.
Начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас падкрэсліла:
- У нашым раёне надаецца вялікая ўвага здароваму ладу жыцця: адкрываюцца трэнажорныя залы, спартыўныя пляцоўкі. Мы вельмі ўдзячны Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу за такую падтрымку, гэта ўжо другая спортпляцоўка, якая адкрылася ў нашым раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх». Першая працуе ў аграгарадку Раманавічы з ліпеня мінулага года. Цешыць таксама, што кіраўніцтва прадпрыемстваў, працоўныя калектывы, якія працуюць на тэрыторыі нашага раёна, такія як ЗАТ «Сервалюкс Агра», не застаюцца ўбаку, аказваюць дапамогу ў рэалізацыі такіх праектаў, прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні нашых населеных пунктаў, робяць усё, каб наша жыццё станавілася яшчэ больш камфортным.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе