У Магілёве 22 снежня адбудзецца электронны міні-кірмаш вакансій для часовай занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Кірмаш будзе арганізаваны ў сетцы інтэрнэт на сайце e-vacancy.by. З 11.00 і да 12.00 саіскальнікі могуць наведаць адзіную інфармацыйную пляцоўку. На ёй у анлайн-рэжыме можна будзе весці прамы дыялог з наймальнікам. Тут жа дадуць магчымасць перадаць сваё рэзюмэ і задаць пытанні аб умовах працы або памеры заработнай платы. Калі ўсё задавальняе, атрымаць запрашэнне на сумоўе.
У мерапрыемстве плануюць прыняць удзел арганізацыі Магілёва: ААТ «МагілёўАтракцыёны», ТАА «РольфТрэйд» і інш. Доступ да вакансій захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь