У Магілёве 23–24 лістапада адбудзецца беларуска-расійскі моладзевы форум «PROдвижение». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Так, у аўторак у БРУ пройдзе два навучальныя семінары: для ўдзельнікаў абласнога тура рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» і валанцёраў руху БРСМ «Добрае сэрца». Дзеці прымуць удзел у тэматычных майстар-класах, трэнінгах, абмяркуюць праблемныя пытанні. Пачатак – у 11.00.
У сераду ў МДУ імя А. А. Куляшова адбудзецца навучальны семінар па працы са сродкамі масавай інфармацыі і ў інтэрнэт-прасторы, які збярэ штатных работнікаў Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ. Запланаваны майстар-класы па апрацоўцы фота, напісанні тэкстаў для сацыяльных сетак, відэамантажу. У межах семінара ўдзельнікі абмяркуюць пытанні, якія тычацца кібербулінгу, апошнія трэнды графічнага дызайну і інш.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» і Смаленская абласная грамадская арганізацыя «Расійскі саюз моладзі».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49