Падчас святкавання Сусветнага дня турызму ў Магілёве прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і па справах моладзі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання. Пляцоўкай для сустрэчы стала Зала алімпійскай і спартыўнай славы Магілёўшчыны.
Парадкам дня стала абмеркаванне выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная».
Намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Вадзім Брэжэзінскі адзначыў, што ў межах дзяржпраграмы праводзіліся работы на шасці аб’ектах.
– Уведзены ў эксплуатацыю ўжо тры аб’екты, – адзначыў Вадзім Брэжэзінскі. – Гэта будаўніцтва аб’екта грамадскага харчавання ТАА «БелБургер» у горадзе Бабруйску, уладкаванне кемпінга ў вёсцы Грудзічына Быхаўскага раёна і праведзены комплекс мерапрыемстваў па развіцці СФГ «Карп хаус» у вёсцы Сакольнічы Крычаўскага раёна.
Зараз вядзецца будаўніцтва і мадэрнізацыя наступных аб’ектаў: турбаза ў аг. Лапічы Асіповіцкага раёна, экатуркамплекс «Мікалаеўскія сажалкі» ў Круглянскім раёне і санаторый «Шыннік».
– Акрамя таго, у мэтах развіцця аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры працягваецца будаўніцтва Свята-Пакроўскай царквы на тэрыторыі парку ў Падміколлі і званіцы на падмурку ў г. Магілёве, рэстаўрацыя палацава-паркавага ансамбля ў в. Жылічы Кіраўскага раёна, помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны ў г. Мсціславе, – падкрэсліў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Новікаў. – У Магілёўскім раёне вядзецца рамонт гасцінічных нумароў «Грын-Хіл», адкрыты рэстаран на базе адпачынку «Кедравы бор», мадэрнізаваны намёт «Гранд-кінза» на тэрыторыі культурна-забаўляльнага комплексу «Беларуская этнаграфічная вёска» ў Магілёўскім раёне. У Бабруйску завершана будаўніцтва двух аб’ектаў грамадскага харчавання.
У завяршэнне мерапрыемства Сяргей Новікаў уручыў Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую і плённую дзейнасць па развіцці турызму Ганне Гладковай і Алене Карпенка.
Для членаў камісіі была арганізавана экскурсія па Зале алімпійскай і спартыўнай славы. Экспазіцыя змяшчае ўсю гісторыю Алімпійскіх гульняў ад іх зараджэння да нашых дзён. Экскурсавод расказаў шмат цікавага пра заснавальніка алімпійскага руху, спартсменаў-алімпійцаў перыяду Савецкага Саюза і пра перамогі нашых сучаснікаў. У зале прадстаўлены асабістыя рэчы спартсменаў, талісманы, узнагароды, памятныя значкі і медалі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)