У Магілёве да Дня горада абсталююць 12 новых дзіцячых пляцовак. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын.
«Мы запланавалі абсталяваць 12 пляцовак: шэсць у Ленінскім і столькі ж у Кастрычніцкім раёнах Магілёва. Гэтыя работы стануць часткай добраўпарадкавання нашага горада, - расказаў Максім Гурын. - Ініцыятыву стварэння новых прастор падтрымалі дэпутаты Магілёва, актыўна падключыліся і кіраўнікі прадпрыемстваў».
Двары, дзе размесцяцца новыя комплексы, выбіралі з улікам меркавання грамадзян. «Да добраўпарадкавання новых пляцовак мы вырашылі падыходзіць комплексна. Яны будуць падзелены ўмоўна на дзве часткі. Адна будзе прадстаўляць вулічныя трэнажоры. Іншая будзе зроблена для дзяцей малодшага ўзросту: размесцім горкі, арэлі, пясочніцы. Каб адпачынак на нашых пляцоўках быў камфортным для ўсіх, усталюем лавачкі і малыя архітэктурныя формы, сфармуем дарожкі. Пры неабходнасці прапрацуем пытанне з асвятленнем там, дзе ў гэтым ёсць патрэба», - адзначыў ён.
Па словах старшыні гарадскога Савета дэпутатаў, работы пачнуцьца ў найбліжэйшы час, зараз усё залежыць ад надвор'я. «Будзем запрашаць і жыхароў гэтых дваровых тэрыторый для дапамогі ў азеляненні гэтых пляцовак, маюць намер праводзіць сумесныя суботнікі. Уклаўшы сваю працу і час у новую прастору, людзі будуць больш беражліва ставіцца да яе, сачыць за парадкам і станам абсталявання», - падкрэсліў ён.
Максім Гурын расказаў, што летась падобную пляцоўку ўстанавілі ў пасёлку Дачны, у так званым урочышчы Дубкі. «Пляцоўка там была неабходная: дзяцей у прыватным сектары шмат, а пагуляць толкам няма дзе. Мы ўстанавілі спартыўнае і гульнявое абсталяванне, прывялі ў парадак футбольнае поле. І з упэўненасцю можам сказаць, што гэта пляцоўка стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў мікразоны, - дадаў ён. - Новыя дзіцячыя пляцоўкі стануць выдатным падарункам для гараджан да Дня горада. Такім комплексным падыходам і сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць наш горад яшчэ лепшым і ўтульнейшым».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі
12.05.2025 - 16:07
«У радзільню паехала з парада». У Магілёве павіншавалі матуль, якія нарадзілі ў Дзень Перамогі
12.05.2025 - 12:28
У Беларусі стартуе акцыя «Разам - за моцную і здаровую сям'ю»
11.05.2025 - 09:58
У Беларусі святкуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна