Сёння са стартам рамонтных работ азнаёміўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Пра тое, што трэба зрабіць на гэтым участку, расказаў першы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Бушлякоў.
«Як мы і анансавалі, з сённяшняга дня прыступілі да аднаго з асноўных этапаў будаўніцтва на аб'екце «Рэканструкцыя праспекта Пушкінскага» – уладкаванню падземнага пешаходнага пераходу на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Пушкінскага. Гэта доўгачаканы аб'ект, над якім нашыя праекціроўшчыкі і будаўнікі працавалі не адзін год», - сказаў ён.
Як адзначыў першы намеснік старшыні гарвыканкама, добраўпарадкаванне падземнага пераходу менавіта на гэтым участку - актуальнае пытанне. «Ён з'яўляецца важным і для экалагічнай абстаноўкі ў горадзе, і для арганізацыі дарожнага руху, для перамяшчэння аўтааматараў. Таму што ёсць праблема праезду гэтага скрыжавання», - падкрэсліў Ігар Бушлякоў.
Ён таксама расказаў аб тэрмінах будаўніцтва аб'екта. «Мы плануем адкрыць рух па дадзеным участку дарогі да верасня 2024 года, а ў цэлым завяршыць гэты аб'ект да канца года, - падкрэсліў ён. - Тут будзе прадугледжана новая арганізацыя дарожнага руху, перагледжана колькасць палос для руху, з'ездаў».
Для зручнасці гасцей і жыхароў абласнога цэнтра кіраўніцтва горада на працягу доўгага часу выбудоўвала лагістыку перамяшчэння і грамадскага транспарту, і маршрутных таксі, арганізоўвала рух для асабістага транспарту. З сённяшняга дня пайшоў па новых маршрутах грамадскі і асабісты транспарт. Як адзначыў Ігар Бушлякоў, маніторынг дарожнай сітуацыі будзе працягвацца, а па меры неабходнасці будуць рабіцца нейкія папраўкі і ўдакладненні.
У сувязі з перакрыццем буйнога транспартнага вузла, на гэтым участку змяніліся маршруты руху грамадскага транспарту і маршрутных таксі. Так, кіраўнік камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі абласны цэнтр кіравання транспартам» Ігар Мажароўскі, распавёў аб тым, як будуць у перыяд перакрыцця ездзіць маршруткі. «Усе маршрутныя таксі, якія хадзілі па праспекце Пушкінскім, пераводзяцца на бульвар Непакораных. Астатнія маршруткі ідуць па праспекце Шміта, бульвары Непакораных, па вуліцы Гагарына і далей па маршруце выходзяць у горад. На бульвары Непакораных таксама павінны дадаць два прыпынкі. Усе схемы можна знайсці ў інтэрнэце. Расклад стараемся рабіць такім чынам, каб ён максімальна не адрозніваўся ад таго, які існаваў да, - адзначыў ён. - Сённяшні папярэдні ранішні маніторынг паказаў, што сур'ёзных ніякіх зрываў у маршрутах не было. Але мы працягнем кантраляваць сітуацыю. У выпадак неабходнасці будзем разглядаць варыянты, каб максімальна зменшыць нязручнасці для людзей».
Маршруты тралейбусаў у сувязі з рамонтнымі і будаўнічымі працамі таксама зведалі змены. Аб гэтым расказаў першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер Тралейбуснага парка №1 Міхаіл Міхасёў. «Цалкам спынены рух маршрутаў №№3,4. Дадаткова зроблены маршрут нумар 10, які рухаецца ад Любужа па вул.Шміта, па вул.Чалюскінцаў да плошчы Арджанікідзэ, дзе разгортваецца і ідзе да Зялёнага Луга, ад яго - па Чалюскінцаў, праз праспект Шміта і да Любужа. Таксама працягнулі маршрут №5 - ад ЦЭЦ і да завулка Ватуціна. На перыяд перакрыцця не плануецца дадатковых маршрутаў і разваротаў: па праспекце Пушкінскім тралейбусы не будуць хадзіць. З маршрутамі рухамі можна азнаёміцца на сайце тралейбуснага парка, там жа ёсць поўны расклад руху ў буднія і выходныя», - падсумаваў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў