У Магілёве аб'явілі набор у IT-лабараторыю. Навучанне для ахвочых асвоіць новую прафесію арганізуе Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з Беларуска-Расійскім універсітэтам. Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця.
На навучанне набіраюцца дзве групы. Жадаючым прапануюць павысіць свае веды ў сферы інфармацыйных распрацовак па напрамках: «Асновы вэб-распрацоўкі: HTML, CSS» і «Інтэрнэт-тэхналогіі: JavaScript».
Да прэтэндэнтаў выстаўляюцца некалькі патрабаванняў. Па першым кірунку - жаданне вучыцца і аналітычны склад розуму, па другім - веданне асноў вэб-распрацоўкі. Навучанне будзе доўжыцца не больш за тры месяцы: заняткі плануецца праводзіць у вячэрні час адзін раз у тыдзень.
Прайсці навучанне па асновах вэб-распрацоўкі прапануюць бясплатна.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне: 8 (0222) 74-61-91, +375 (44) 582-28-18.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада