Абласны семінар-трэнінг для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку з усяго рэгіёна пройдзе ў Магілёве 5 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі».
Для ўдзельнікаў МААП адбудзецца экскурсія па зале гісторыі пажарнай службы. Затым хлопцы сустрэнуцца на дыскусійнай пляцоўцы па культуры бяспекі і жыццядзейнасці чалавека, абмяркуюць хвалюючыя іх пытанні.
Далей у плане мерапрыемстваў – дэманстрацыя тэхнікі для пажаратушэння, майстар-класы ад прадстаўнікоў пажарнай службы, па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі пацярпелым.
Дарэчы, удзельнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку адзначаюць прафесійнае свята 6 лютага. Ён быў заснаваны БРСМ у 2012 годзе з мэтай захавання і памнажэння традыцый моладзевага праваахоўнага руху. На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці налічваецца 1033 удзельнікі МААП у 93 атрадах.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13