Маладзёжная канферэнцыя пройдзе 10 снежня ў рамках закрыцця XVIII абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў «80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў».
Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі адукацыйных, культурных і рэлігійных арганізацый, а таксама актыўная моладзь рэгіёна. Тэмы на канферэнцыі будуць паднімаць самыя розныя — паразважаюць пра сучасную сям'ю, яе прававыя асновы і ролю ў грамадстве, узгадаюць, як у пасляваенны час аднаўлялася прамысловасць Магілёўшчыны, людзей, якія засталіся «навечна ў сэрцах удзячных нашчадкаў», пагавораць пра тое, што такое фэйкі. і як разабрацца ў праўдзівасці інфармацыі.
Паводле слоў арганізатараў, галоўная мэта мерапрыемства - умацаванне сувязей паміж адукацыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка і прасоўванне маладзёжных ініцыятыў, накіраваных на фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей, падтрымка адукацыйных праектаў, звязаных з патрыятычным выхаваннем.
Арганізатарамі выступае Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ сумесна з Духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія Каніскага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве