Драмы «Я родам з дзяцінства», «Вайна пад дахамі», «Сыны сыходзяць у бой», ваенная кінааповесць «Кропка адліку»... З 23 па 25 кастрычніка ўключна ў магілёўскіх кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка» і «Космас» пройдуць рэтраспектывы лепшых фільмаў выбітнага земляка.
Віктар Тураў нарадзіўся 25 кастрычніка 1936 г. у Магілёве. У абласным цэнтры яго імем названа вуліца. На фасадзе кінатэатра «Радзіма» ў 2003 годзе ўстаноўлена памятная дошка кінарэжысёру, сцэнарысту і народнаму артысту. З ускладання кветак да яе і пачалася сёння «Тураўская восень».
У кінамерапрыемстве ўдзельнічаюць людзі розных узростаў: ад школьнікаў да ветэранаў. У рамках «Тураўскай восені» для іх падрыхтаваны кінаэкскурс – дакументальны фільм «Віктар Тураў. Дыханне жыцця».
– Віктар Цімафеевіч стварыў шэраг выдатных карцін, экранізаваў творы беларускай і рускай класікі, яго імя ўпісана ў сусветную кінематаграфію. Мне блізкая яго творчасць, асабліва тэмы Вялікай Айчыннай вайны і беларускай вёскі. Праніклівыя, праўдзівыя, яны актуальныя і ў наш час, таму што нагадваюць усім нам і, у прыватнасці, падрастаючаму пакаленню, што мір – галоўнае на зямлі, – падкрэсліў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека, які прысутнічаў на адкрыцці «Тураўскай восені».
Кінамерапрыемства праводзіцца ў Магілёве з 2001 года і ўжо стала традыцыйным.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве