Сёння, 28 лістапада, на мемарыяльным комплексе абаронцам Магілёва «Буйніцкае поле» адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага літаратурнага праекта «Сіманаўскія чытанні».
Людзі, якія абаранялі Магілёў і аддалі за горад свае жыцці, назаўжды засталіся для ваенкара Сіманава ўзорам мужнасці і стойкасці, гэтыя падзеі ён памятаў усё жыццё і прасіў, каб пасля смерці прах яго развеялі на полі бою пад Магілёвам.
Сваякі выканалі волю журналіста і пісьменніка, а праз год пасля яго смерці ў 1980 годзе ўдзячныя гараджане ўрачыста адкрылі помнік Канстанціну Сімонаву - 15-ці тонны камень-валун з мемарыяльнай таблічкай. Тады ж прайшлі першыя «Сіманаўскія чытанні», зарадзілася традыцыя ўскладаць кветкі да помніка.
Былі ўскладзены кветкі і сёння.
Прысутныя адзначылі, наколькі вялікае значэнне імя Сіманава для Магілёўшчыны, для ўсёй краіны як сімвал адзінства Беларусі і Расіі, а таксама ўсіх народаў, якія адзінай сілай сталі на абарону Радзімы і перамаглі ворага.
З вуснаў школьнікаў гучалі вершы, прысвечаныя пісьменніку і гераічным падзеям, якія знайшлі адлюстраванне ў яго творчасці. Для ўдзельнікаў мерапрыемства прайшла экскурсія па мемарыяльным комплексе, пасля якой іх запрасілі ў школу № 24 Магілёва, дзе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Ваенны карэспандэнт, паэт, пісьменнік, чалавек - Канстанцін Сіманаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва